БЕЛ Ł РУС

У Кыргызстане маці прадала 10-месячную дачку за 78 даляраў

4.08.2014 / 11:51

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на Генеральную пракуратуру.

«У горадзе Балыкчы маці прадала сваю 10-месячную дачку за 4000 сомаў (каля 78 даляраў)», - распавёў прадстаўнік Генпракуратуры.

Продаж быў ажыццёўлена яшчэ ў сакавіку, аднак выявіць злачынства ўдалося толькі ў жніўні. Месцазнаходжанне дзяўчынкі ўжо ўстаноўлена, дзе яна знаходзіцца, не паведамляецца. Заведзена крымінальная справа па артыкуле «Гандаль людзьмі».

Гэта не першы выпадак продажу дзяцей у Кыргызстане.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула