БЕЛ Ł РУС

Беларусь зняла абмежаванні на ўвоз бульбы з Украіны, затое Расія адмовілася купляць там сланечнік і соевыя бабы

31.07.2014 / 18:49

nn.by

Беларусь 31 ліпеня зняла часовыя абмежаванні на пастаўкі харчовай бульбы з Украіны.

Аб гэтым паведамляецца на сайце Дзяржаўнай ветэрынарнай і фітасанітарнай службы Украіны. Абмежаванні дзейнічалі з 10 ліпеня.

Як паведамляе УНІАН, у 2013 годзе ўкраінскія вытворцы паставілі на беларускі рынак бульбы на 531 тыс. даляраў, што складае 17,3% выручкі ад агульнага экспарту бульбы з Украіны.

Між тым, Рассельгаснагляд з 1 жніўня 2014 года забараніў імпарт сланечніка, кукурузнай крупы, соевых бабоў і шроту з Украіны.

ІТАР-ТАСС паведамляе, што асноўныя пастаўшчыкі соі ў Расію — краіны Паўднёвай Амерыкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула