БЕЛ Ł РУС

Алесь Бяляцкі наведаў Брусель і заклікаў да барацьбы за вызваленне ўсіх палітвязняў

2.07.2014 / 21:33

Былы палітвязень Алесь Бяляцкі, які правёў за кратамі больш як тысячу дзён і выйшаў на волю па амністыі 21 чэрвеня, знаходзіцца ў сваёй першай пасля вызвалення замежнай паездцы. 

1 ліпеня віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH), кіраўнік закрытага ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна» наведаў Брусель. Як паведамляе праваабарончы сайт www.spring96.org, Бяляцкі сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС, каб «выказаць удзячнасць ім за нястомныя намаганні па яго вызваленні», а таксама заклікаць «да барацьбы за вызваленне ўсіх палітычных вязняў Беларусі і сістэмныя змяненні ў сітуацыі з правамі чалавека і асноўнымі свабодамі». 

Былы палітвязень заклікаў прадстаўнікоў ЕС падтрымліваць грамадзянскую супольнасць Беларусі ў барацьбе за дэмакратыю і правы чалавека.

Алесь Бяляцкі, генеральны дырэктар FIDH Антуан Бернар і кіраўнік аддзела Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі FIDH Саша Кулаева сустрэліся са спецыяльным прадстаўніком Еўрасаюза па правах чалавека Стаўрасам Ламбрынідзісам, а таксама членамі Еўракамісіі і шэрагам паслоў краін ЕС.

2 ліпеня беларускі праваабаронца знаходзіцца ў Страсбургу, дзе запланавана яго сустрэча з Марцінам Шульцам, пераабраным напярэдадні на пасаду прэзідэнта Еўрапарламента, еўракамісарам па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Штэфанам Фюле, генеральным сакратаром Савета Еўропы Турб'ёрнам Ягландам, старшынёй Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы Ан Брасер, прадстаўнікамі офіса камісара па правах чалавека Савета Еўропы.

Завершыць замежную паездку сустрэча з мэрам Парыжа, які надзяліў Алеся Бяляцкага статусам ганаровага грамадзяніна французскай сталіцы яшчэ падчас яго турэмнага зняволення.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула