БЕЛ Ł РУС

Калумбія перамагла «бяззубы» Уругвай — 2:0

29.06.2014 / 00:51

nn.by

У другім матчы 1/8 фіналу чэмпіянату свету па футболе зборная Калумбіі перамагла Уругвай, які гуляў без Суарэса з лікам 2:0.

Калумбія — чатыры перамогі ў чатырох матчах, Reuters.com

Два мячы на рахунку гульца «Манака» Джэймса Радрыгеса (28, 50-я хвіліны).

22-гадовы паўабаронца ўзначаліў снайперскую гонку з пяццю мячамі. У Неймара, Месі і Мюлера — па чатыры мячы.

У 1/4 фіналу Калумбія 4 ліпеня згуляе з Бразіліяй.

У нядзелю: Галандыя — Мексіка (19:00), Коста-Рыка — Грэцыя (23:00).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула