БЕЛ Ł РУС

Міністр Лаўроў сумняецца ў магчымасцях Кіева падпарадкаваць сабе Данбас

23.06.2014 / 12:13

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што крызіс ва Украіне можа быць вырашаны толькі шляхам прамых перамоў аб будучым дзяржаўным ладзе краіны, а падпарадкаваць паўднёвы ўсход Кіеву не ўдасца.

kommersant.ru

Такое меркаванне ён выказаў падчас прэс-канферэнцыі ў Ерэване.

«Краіна перажывае глыбокі крызіс дзяржаўнасці, і падавіць адну частку краіны, падпарадкаваць яе волі іншай не ўдасца. А калі атрымаецца, то не дазволіць дасягнуць устойлівага рэгулявання», — заявіў Лаўроў.

Паводле яго слоў, толькі прамыя перамовы змогуць «забяспечыць такі дзяржаўны лад Украіны, які дазволіць гарантаваць роўныя правы і свабоды грамадзянам ва ўсіх рэгіёнах краіны».

Кіраўнік ведамства падкрэсліў, што Расія працягвае дамагацца пачатку агульнанацыянальнага дыялогу, а таксама ўносіць у гэтыя намаганні «непасрэдны і зацікаўлены унёсак».

Ён адзначыў, што выратаванне жыццяў людзей, а таксама расійскіх журналістаў з'яўляецца для Расіі прыярытэтным.

Лаўроў таксама пракаментаваў пытанне журналістаў пра сувязі паміж некаторымі прадстаўнікамі расійскіх палітычных колаў і кіраўніцтвам самаабвешчаных Данецкай і Луганскай рэспублік.

Міністр патлумачыў гэта наяўнасцю агульных каранёў — «каля 90% істэблішменту выйшла з адной краіны — Савецкага Саюза».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула