БЕЛ Ł РУС

24 чэрвеня — прэзентацыя кнігі Уладзіміра Арлова «Ад Полацка пачаўся свет. My Polacak, the Cradle of the World»

20.06.2014 / 15:26

Nashaniva.com

У выдавецтве «Рыфтур» па-беларуску і ў англійскім перакладзе (Джым Дынглі, Барыс Жукаў і Вольга Калацкая) выйшла новае выданне кнігі Уладзіміра Арлова «Ад Полацка пачаўся свет. My Polacak, the Cradle of the World». Пятнаццаць эсэ пра родны горад аўтара суправаджаюцца некалькімі сотняў гістарычных ілюстрацый і сучасных фотаздымкаў Сяргея Плыткевіча.

Першая прэзентацыя кнігі адбудзецца ў аўторак, 24 чэрвеня, у Полацкім музеі беларускага кнігадрукавання.

Апрача аўтарскага калектыва ўдзел возьмуць фундатар кнігі Павел Бераговіч і музыкі з гурту «Літы Талер».

Пачатак а 16-й гадзіне. Уваход вольны.

Замовіць кнігу з дастаўкаю ў любую краіну свету можна ў інтэрнэт-краме Культурніцкай пляцоўкі «Беларуская Прастора».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула