БЕЛ Ł РУС

У Мінску міліцыя «арыштавала» люстэрка салідарнасці ФОТАФАКТ

12.06.2014 / 10:40

Кірыла Хілько

Учора ўвечары, 11 чэрвеня, нарад міліцыі прыбраў «люстэрка салідарнасці», якое прастаяла ў самым цэнтры Мінска два дні. 

Міліцэйскі нарад ля «люстэрка салідарнасці». 

«Люстэрка салідарнасці», якое невядомыя пакінулі ў цэнтры Мінска. 

Інсталяцыя, якую невядомы размясціў у нішы фасада дома №39 па праспекце Незалежнасці ў Мінску, складалася з люстэрка з намалёванымі на ім маркерам турэмнымі кратамі і надпісам «апынуцца можа кожны».

Нягледзячы на зразумелы пасыл інсталяцыі і яе месцазнаходжанне, міліцыя «арыштавала» інсталяцыю толькі 11 чэрвеня — праз двое сутак пасля з'яўлення «люстэрка салідарнасці». 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула