У Змітра і Насты Дашкевічаў нарадзілася дачка
У Змітра і Насты Дашкевічаў нарадзілася дзяўчынка. Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку сам Зміцер Дашкевіч.
Вяселле Змітра і Насты адбылося 31 жніўня, фота Еўрарадыё
фота з фэйсбука Змітра Дашкевіча
«Сёння раніцою, прыгажунька дзяўчыначка, 2650 і 48 ))) Дзякую ўсім за малітвы, падтрымку і шматлікую дапамогу!», — напісаў грамадскі актывіст, былы палітвязень Зміцер Дашкевіч.
Нараджала Наста ў Мінску, імя дзяўчынкі пакуль не паведамляецца.
Наста і Зміцер Дашкевічы распісаліся яшчэ ў калоніі, а пабраліся шлюбам 31 жніўня 2013 г.