Аляксандр Васільеў на канцэрце ў Мінску заступіўся за Канчыту Вурст
Вядучы «Моднага прысуду» апраўдаў скандальны вобраз аўстрыйца патрабаваннямі сцэны.
Падчас свайго выступу ў Мінску вядучы «Моднага прысуду» Аляксандр Васільеў параўнаў Канчыту Вурст з галоўным фрыкам расійскай эстрады Сяргеем Зверавым:
«Чым ганіць выканаўца з Аўстрыі, узгадайце расіяніна Сяргея Зверава з дванаццаццю ці сямнаццаццю пластычнымі аперацыямі, на высачэзных абцасах, з доўгімі валасамі і намаляванай барадой».