БЕЛ Ł РУС

Мясніковіч: Пракаповіч будзе кантраляваць сенакос у Віцебскай вобласці, Сямашка — у Гомельскай, а Тозік — у Мінскай

29.05.2014 / 13:38

Nashaniva.com

Кантраляваць ход сенакосу ў Беларусі будуць рабочыя групы, створаныя па даручэнні прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча, паведамляе сайт беларускага урада.

Напярэдадні пытанні нарыхтоўкі кармоў падвергліся жорсткай крытыцы кіраўніка дзяржавы ў час яго рабочай паездкі ў Мінскую вобласць, нагадвае сайт урада. У прыватнасці, была пастаўлена задача завершыць уборку траў першага ўкосу да 5 чэрвеня, а Віцебскай вобласці — да 15 чэрвеня.

У сувязі з гэтым прэм'ер-міністр распарадзіўся сфармаваць у рэгіёнах рабочыя групы, якія павінны будуць кантраляваць, каб ўборка траў першага ўкосу праводзілася ў строгай адпаведнасці з рэкамендацыямі вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у тым ліку лабараторны кантроль якасці кармоў.

Працоўную групу па Брэсцкай вобласці ўзначаліць намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін, па Віцебскай вобласці — віцэ-прэм'ер Пётр Пракаповіч, па Гомельскай — першы намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка. Кіраўніком рабочай групы па Гродзенскай вобласці прызначаны міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык, па Мінскай — віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік, па Магілёўскай — першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Марыніч.

Выезды на палі членаў рабочых груп павінны быць рэгулярнымі — уключаючы выхадныя і святочныя дні, а таксама непрацоўны час.

Рэагаваць на выяўленыя факты невыканання тэхналагічных рэгламента, нарматываў і тэхналагічнай дысцыпліны кіраўнікі рабочых груп павінны будуць неадкладна.

Да вінаватых службовых асобаў будуць прымяняцца меры дысцыплінарнага ўздзеяння аж да вызвалення ад займаных пасадаў, паведамляе прэс-служба ўрада.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула