БЕЛ Ł РУС

21-гадовая дзяўчына памерла пасля візіту да гінеколага ў «Ладэ»

21.05.2014 / 15:50

Праверка праходнасці маціцавых труб скончылася трагедыяй.

Упраўленне Следчага камітэта Беларусі па Брэсцкай вобласці праводзіць праверку па факце смерці 21-гадовай жыхаркі Брэста, паведамілі ў УСК па Брэсцкай вобласці.

«Устаноўлена, што 20 мая 2014 года ў рэанімацыйным аддзяленні Брэсцкай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі памерла 21-гадовая дзяўчына, якая 19 мая 2014 года з дыягназам «анафілактычны шок на ўвядзенне лекавых прэпаратаў» была дастаўлена з медыцынскага цэнтра «Ладэ», дзе наведвала доктара-гінеколага», — распавялі ў УСК.

У медцэнтры, размешчаным на праспекце Машэрава, ёй рабілі лячэбную маніпуляцыю па праверцы праходнасці маціцавых труб.

Следства высвятляе ўсе абставіны здарэння. Апытваюцца сваякі дзяўчыны, яе знаёмыя, медыцынскі персанал медыцынскага цэнтра і бальніцы. Канфіскаваныя медыцынскія дакументы, а таксама лекавыя прэпараты, выкарыстаныя пры абследаванні. Прызначана судова-медыцынская экспертыза, якая высветліць дакладную прычыну смерці дзяўчыны.

Следствам таксама даручана ўпраўленню аховы здароўя Брэсцкага аблвыканкама адпаведная службовая праверка.

Cтала вядома, што імя памерлай — Ірына Тромза.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула