БЕЛ Ł РУС

Камандуючы Нацгвардыяй: Славянск практычна ачышчаны ад тэрарыстаў

2.05.2014 / 19:09

Сваімі прафесійнымі дзеяннямі байцы Нацыянальнай гвардыі Украіны практычна ачысцілі Славянск (Данецкая вобласць) ад тэрарыстаў. Пра гэта заявіў камандуючы Нацгвардыяй Сцяпан Палтарак, — перадае прэс-служба МУС.

Ён распавёў, што падчас выканання аперацыі сярод Нацгвардыі няма забітых і параненых.

У той жа час штаб антытэрарыстычнай аперацыі звярнуўся да кіраўнікоў тэрарыстычнай групы, якая захапіла Славянск, з ультыматыўным патрабаваннем выдаць усіх закладнікаў, якія незаконна ўтрымліваюцца ў горадзе.

Пра гэта паведаміў дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка.

Штаб Антытэрарыстычнай аперацыі прапануе шараговым баевікам добраахвотна здавацца ў палон антытэрарыстычным сілам і здаваць сваю незаконна захопленую зброю.

У выпадку добраахвотнай здачы ў палон шараговым баевікам, якія не здзейснілі цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, гарантуецца бяспека і хадайніцтва органаў следства і пракуратуры.

Сігнал для добраахвотнай здачы ў палон — белая павязка на галаве і зброя пераведзеная ў небаявы рэжым нашэння руляй уверх.

Усе дарогі, якія вядуць у Славянск, заблакаваныя. Горад цалкам акружаны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула