БЕЛ Ł РУС

Важак расійскіх штурмавікоў у Славянску: Мы акружаны

24.04.2014 / 12:52

СГ

«Дзве калоны бранятэхнікі Узброеных сілаў Украіны рухаюцца да цэнтра Славянска, — паведаміў у эфіры тэлеканала «Расія 24» важак расійскіх штурмавікоў у горадзе Вячаслаў Панамароў. —

Адна калона знаходзіцца за 6 кіламетраў ад горада, другая — за тры-чатыры кіламетры.

Украінскія вайскоўцы ўжо занялі адзін з блокпастоў пасля кароткага бою.

«Мы ўзятыя, як той казаў, у кола блакады. Будзем аказваць супраціў», — сказаў Панамароў.

У Славянску знаходзяцца таксама байцы расійскіх спецпадраздзяленняў. У горадзе шмат расійскіх журналістаў. У той жа час украінскіх ці заходніх рэпарцёраў там паарыштоўвалі і трымаюць у закладніках.

Паводле словаў Панамарова, у яго людзей «досыць сілаў для аказання супраціву». «Зброі трошкі малавата», — наракае ён.

Жыхароў папярэдзілі, каб яны не выходзілі з хат.

У рэгіёне ўведзены рэжым антытэрарыстычнай аперацыі.

Расія ўчора запатрабавала ад Украіны вывесці войскі з Данбаса. МЗС Украіны адкінула такі ультыматум.

Учора ўкраінскія вайскоўцы вызвалілі стратэгічна важны Святагорск. Уначы ўкраінцы адбілі штурм танкавай часці ў Арцёмаўску. Таксама ўначы ўкраінская Нацыянальная гвардыя выкінула сепартыстаў з будынку гарсавета Марыупаля.

За апошнія тыдні ў сутычках з расійскімі штурмавікамі і ад іх рук у Данецкай вобласці загінулі прынамсі 12 чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула