3060 хвілін залатога сезона: выйшла кніга пра перамогу мінскага «Дынама» ў 1982 г.
У Мінску выйшла кніга пра перамогу мінскага «Дынама» ў чэмпіянаце СССР па футболе 1982 г. пад назвай «3060 хвілін залатога сезона».
У выданні на 248 старонках аб'яднаны і сістэматызаваны публікацыі з перыядычных выданняў, пра выступ беларускай каманды ў чэмпіянаце 1982 года, у тым ліку прыведзена статыстыка матчаў.
Пры падрыхтоўцы выдання былі выкарыстаныя матэрыялы з афіцыйных пратаколаў, перыядычных выданняў з розных гарадоў Савецкага Саюза. Выданне выпушчана абмежаваным накладам і за кошт сродкаў аўтара — Аляксандра Томіна.
Для ахвотных папоўніць сваю калекцыю новай кнігай, можна звязацца з аўтарам па электроннай пошце altom@tut.by або па тэлефоне +375 (29) 665-86-93.
Частка сродкаў атрыманых ад рэалізацыі кнігі пойдзе на помнік спартыўнаму журналісту, аўтару і вядучаму праграмы «Сталічны футбол» Ігару Калянькову, які заўчасна памёр год таму.