БЕЛ Ł РУС

У Мінску будуць размаўляць пра ядзерныя катастрофы і пагрозу вайны для Беларусі — глядзіце вечарам на «НН» АНЛАЙН

22.04.2014 / 14:43

nn.by

Сёння а 18.30 «Наша Ніва» будзе весці прамую трансляцыю з дыскусіі пра наступствы ядзерных катастрофаў.

Што адбывалася з людзьмі і навакольным асяроддзем пасля Чарнобыля і Фукусімы? Наколькі сур’езна выглядае зараз пагроза баявых дзеянняў для Беларусі і якія наступствы выклікае выкарыстанне ядзернай зброі?

На гэтыя і іншыя пытанні адкажуць брытанскі прафесар Крыс Басбі і член-карэспандэнт РАН Аляксей Яблыкаў.

Дыскусію арганізуе грамадскае аб’яднанне «Экадом». Адбудзецца яна ў галерэі «Ў» (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула