БЕЛ Ł РУС

У Мінску затрымалі камерунскую футбалістку і паэтку з Гвінеі

15.04.2014 / 15:09

Падчас мерапрыемстваў міграцыйнага кантролю аператыўныя супрацоўнікі атрада памежнага кантролю «Мінск» 14 красавіка па адным са сталічных адрасоў за парушэнне правілаў знаходжання на тэрыторыі Беларусі затрымалі грамадзянак Камеруна 1996 года нараджэння і Гвінеі 1979 года нараджэння. 

У абедзвюх жыхарак Афрыкі былі пратэрмінаваныя рэгістрацыя і візы. Адна з іх растлумачыла, што на прафесійным узроўні гуляе ў футбол, другая зарабляе на жыццё паэзіяй. 

Для далейшага разбору затрыманыя перададзеныя ў аддзел па грамадзянстве і міграцыі Цэнтральнага раёна Мінска.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула