Тэрарысты выкралі мэра Горлаўкі і рэдактара мясцовага сайта
Пасля штурму будынка гарадскога ўпраўлення міліцыі, мітынгоўцы адправіліся да Горлаўскага гарсавета (Данецкая вобласць).
Гарадскі галава Яўген Клеп выйшаў да актывістаў з георгіеўскай стужкай. Нягледзячы на той факт, што пазней кіраўнік горада ўзяў у рукі расійскі трыкалор, актывісты заявіл, што Яўген Клеп не прызнае «Данецкую народную рэспубліку», менавіта таму мэру быў выказаны недавер.
Мітынгоўцы ў рэжыме галасавання рукамі вырашылі зняць мэра з займанай пасады, а потым, падхапіўшы пад рукі, павялі ў невядомым напрамку.
Сёння таксама быў выкрадзены тэрарыстамі рэдактар гарадскога сайта Gorlovka.ua.