БЕЛ Ł РУС

Турчынаў: Рэферэндум па пытанні канстытуцыйнага ладу можа прайсці 25 мая

14.04.2014 / 11:27

МБ

Усеўкраінскі рэферендум па пытанні дзяржаўнага ўладкавання можа прайсці адначасова з выбарамі 25 мая, калі Вярхоўная Рада прыме такое рашэнне, заявіў в.а. кіраўніка Украіны Аляксандр Турчынаў.

Яго цытуе расійскае агенцтва РІА «Навіны».

Такім чынам украінскія ўлады спрабуюць перахапіць ініцыятыву ў сепаратыстаў і дасягнуць галоўнай сваёй задачы: правесці ва ўсіх абласцях Украіны выбары 25 мая, каб краіна атрымала законнага прэзідэнта.

Расія і яе «пятая калона» на ўсходзе Украіны робяць усё, каб выбары сарваць і стварыць хаос, вынікам якога стане раскол Украіны на дзве ці болей дзяржаваў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула