БЕЛ Ł РУС

Украіна гатова плаціць за расійскі газ $386

14.04.2014 / 09:53

Украіна гатовая плаціць за расійскі газ 386 даляраў за тысячу кубаметраў. Пра гэта заявіў агенцтву Reuters кіраўнік Нацыянальнага банка Украіны Сцяпан Кубіў на сходзе Міжнароднага валютнага фонду і Сусветнага банка ў Вашынгтоне.

Па снежаньскіх дамоўленасцях, расійскі газ у першым квартале абыходзіўся Украіне ў 268,5 даляра. З красавіка цана вырасла да 485 даляраў.

Улады Украіны раней называлі прымальнай цану ў 268 даляраў.

Пры гэтым Кубіў заявіў, што Кіеў аплаціць усе рахункі.

Доўг Украіны за газ перад «Газпромам» складае 2,2 мільярда даляраў. Да канца года ён можа павялічыцца на 5-6 мільярдаў даляраў, заявіў кіраўнік «Газпрома» Аляксей Мілер.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула