БЕЛ Ł РУС

СБУ затрымала арганізатара масавых беспарадкаў у Данецку

7.04.2014 / 16:1

Служба бяспекі Украіны затрымала прарасійскага актывіста, які арганізоўваў супрацьзаконныя мерапрыемствы ў Данецкай вобласці. Пра гэта паведаміла прэс-служба ведамства. 

Затрыманы з'яўляецца ураджэнцам Сумскай вобласці. Яго падазраюць у арганізацыі і ўдзеле ў злачыннай дзейнасці. СБУ распачала крымінальную справу па частцы 2 артыкула 110 Крымінальнага Кодэкса Украіны. Артыкул прадугледжвае пакаранне за спробы парушыць тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць Украіны. Зараз падазраваны знаходзіцца пад вартай у Кіеве. 

Нагадаем, 5 красавіка ў Данецку прайшоў чарговы прарасійскі мітынг. На ім прысутнічалі каля 500 чалавек, якія неслі сцягі Расіі і патрабавалі федэралізацыі і далучэння да Расіі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула