БЕЛ Ł РУС

Расейскія СМІ хлусяць, што «незалежнасць» Данецкай вобласці абвясціў аблсавет

7.04.2014 / 15:56

Расійскія дзяржаўныя СМІ распаўсюджваюць ілжывую інфармацыю аб тым, што мясцовая аблрада нібыта абвесціла «незалежнасць» Данецкай вобласці. У прыватнасці, пра гэта паведамляе ІТАР-ТАСС.

« Дэпутаты Данецкага абласнога савета абвясцілі аб дзяржаўнай самастойнасці Данецкай народнай рэспублікі. Адпаведны акт быў зачытаны на пасяджэнні аблсавета», — адзначаецца ў публікацыі ІТАР-ТАСС.

У ёй гаворыцца таксама пра тое, што «Рэспубліканскі савет Данецкай народнай рэспублікі звярнуўся да прэзідэнта РФ з просьбай аб увядзенні часовага міратворчага кантынгенту. Дэпутаты аднагалосна падтрымалі зварот».

Як паведамляў Укрінфарм, данецкія абласныя дэпутаты не прыйшлі на сесію, якую патрабавалі правесці сепаратысты, легітымнай сесіі не было.

Замест гэтага 7 красавіка прарасейскія актывісты заявілі аб стварэнні так званай «народнай рады», якую сфарміравалі з удзельнікаў захопу будынка абласной адміністрацыі. Яны і прымалі ўсе нелегітымныя рашэнні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула