БЕЛ Ł РУС

Сепаратысты абвесцілі Данецкую народную рэспубліку і заявілі пра далучэнне да Расіі

7.04.2014 / 12:53

ostro.org

Сепарарысты, якія захапілі Данецкую абласную раду, заявілі пра стварэнне Незалежнай Данецкай рэспублікі. Гэта рашэнне было прынята на пазачарговай сесіі самаабвешчанай «народнай рады» Данецкай вобласці і абвешчана вядучым удзельнікам мітынгу ля сцен будынка абласной рады.


Live streaming video by Ustream

Выступоўца абвясціў, што з гэтага моманту створана Незалежная Данецкая рэспубліка. «З гэтага часу Данецкая вобласць з'яўляецца незалежнай рэспублікай. Ура!».

Натоўп сустрэў гэтую заяву авацыямі і крыкамі «Расія, Расія». Пазней выступоўца дадаў, што гэтае рашэнне прынята на пазачарговай сесіі.

Пазней «народная рада» прыняла яшчэ адно — рашэнне — аб уваходжанні зноў створанай рэспублікі ў склад Расіі. Мітынгоўцы сустрэлі гэтую інфармацыю крыкамі: «Пуцін, дапамажы!»

Як паведамлялася раней, сепаратысты патрабавалі прыняць дадзенае рашэнне на легітымнай сесіі абласной рады, аднак дэпутаты не сабраліся, таму іх «пазбавілі» мандатаў і «сфарміравалі» «народную абласную раду».

У цяперашні час з флагштока каля абласной рады зняты сцяг Данецкай вобласці і заменены на сцяг «Данецкай рэспублікі».

Мітынгоўцы працягваюць умацоўваць барыкады, падвозяць аўтамабільныя шыны. Са сцэны просяць аб дапамозе транспартам. Побач з барыкадамі стаяць бочкі з гаручай сумессю, і як заявіў адзін з актывістаў, яны гатовыя ў выпадку неабходнасці іх падпаліць.

Рэферэндум аб статусе рэгіёна прызначылі на 11 мая.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула