БЕЛ Ł РУС

Цімашэнка тэрмінова вылецела ў Данецк, шэф СБУ — у Луганск

7.04.2014 / 10:49

Экс-прэм'ер, кандыдат у прэзідэнты Юлія Цімашэнка заявіла, што захоп сепаратыстамі пры падтрымцы расійскіх спецслужбаў будынкаў Данецкай і Харкаўскай абладміністрацый і Луганскага Упраўлення СБУ з'яўляецца прамым працягам агрэсіі Расеі супраць Украіны.

Цімашэнка таксама заявіла, што неадкладна вылятае ў Данецк.

У сваю чаргу прэм'ер-міністр Арсен Яцанюк паведаміў, што першы віцэ-прэм'ер Віталь Ярэма адправіўся ў Данецк, а міністр унутраных спраў Арсен Авакаў знаходзіцца ў Харкаве.

Як напісала намеснік сакратара РНБА Вікторыя Сюмар на сваёй старонцы ў Facebook, сакратар РНБА Андрэй Парубий і кіраўнік СБУ Валянцін Налівайчанка таксама неадкладна вылятаюць у Луганск.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула