БЕЛ Ł РУС

Вярхоўная Рада атрымала праект Дэкларацыі аб барацьбе за вызваленне Украіны

20.03.2014 / 09:03

Яго ўнёс старшыня Вярхоўнай Рады, выканаўца абавязкаў прэзідэнта Аляксандр Турчынаў.

«Упершыню пасля заканчэння Другой сусветнай вайны агульнапрызнаныя межы Еўропы цынічна «перамалёўвае» краіна, якая па шматбаковых і двухбаковых дамовах гарантавала тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, недатыкальнасць і непарушнасць яе межаў. Адзіным непрыхаваным матывам Расійскай Федэрацыі ў ажыццяўленні гэтага міжнароднага злачынства з'яўляецца праславутая дактрына «разрастання рускага свету», — цытуе УНІАН словы дакумента.

У праекце Дэкларацыі гаворыцца, што ўкраінскі народ ніколі не прызнае анексію неад'емнай часткі сваёй тэрыторыі — Аўтаномнай Рэспублікі Крым, захопленай Расіяй з грубым парушэннем фундаментальных нормаў міжнароднага права і агульнапрызнаных прынцыпаў суіснавання дзяржаў.

Вярхоўная Рада просіць міжнародную супольнасць не прызнаваць уключэнне Крыма і Севастопаля ў склад Расіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула