БЕЛ Ł РУС

Тэлеканал сына Януковіча і «Правы сектар» дамовіліся пра супрацоўніцтва

17.03.2014 / 20:50

Грамадскае аб'яднанне «Правы сектар» дамовілася аб інфармацыйным супрацоўніцтве з тэлеканалам «Тоніс». Пра гэта гаворыцца ў паведамленні арганізацыі на яе сайце.

Старэйшы сын Віктара Януковіча Аляксандр атрымаў ад журналістаў мянушку Сашко Стаматолаг

«Правы сектар» ўдзячны кіраўніцтву канала за бесстаронняе стаўленне і цешыцца, што цяпер гледачы «Тоніса» «першымі змогуць атрымліваць праўдзівую інфармацыю» аб яго дзейнасці.

«Падкрэсліваем, што супрацоўніцтва «Правага сектара» з «Тонісам» не азначае, што мы будзем ўмешвацца ў рэдакцыйную палітыку канала або ўсталюем над ім ідэалагічны кантроль», — гаворыцца ў заяве.

Як вядома, тэлеканал «Тоніс» пры панаванні Віктара Януковіча адышоў яго сыну Аляксандру, месцазнаходжанне якога цяпер невядома.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула