БЕЛ Ł РУС

Вярхоўная Рада заклікала ЗША і Брытанію да неадкладных захадаў адносна Расіі

11.03.2014 / 14:13

Вярхоўная Рада звярнулася да дзяржаў — гарантаў бяспекі Украіны з заклікам захавання незалежнасці, суверэнітэту і існуючых межаў Украіны.

За прыняцце звароту прагаласавалі 263 дэпутатаў.

«Вярхоўная Рада Украіны звяртаецца да Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Злучаных Штатаў Амерыкі як краін — удзельніц Міжнароднага мемарандуму гарантый бяспекі ў сувязі з далучэннем Украіны да Дамовы аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі з просьбай выканаць свае абавязацельствы згодна з яго палажэннямі», — сказана ў дакуменце

ВР заклікала «ўжыць усе магчымыя дыпламатычныя, палітычныя, эканамічныя і ваенныя меры для неадкладнага спынення агрэсіі і захавання незалежнасці, суверэнітэту і існуючых межаў Украіны».

Вярхоўная Рада таксама звярнулася да Расіі з патрабаваннем неадкладнага вываду войскаў з тэрыторыі Украіны і спынення агрэсіі супраць украінскай дзяржавы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула