БЕЛ Ł РУС

Балгарыя будуе Паўднёвы паток, але сочыць за сітуацыяй ва Украіне

10.03.2014 / 15:59

Балгарыя звязвае далейшы працяг працы па будаўніцтве балгарскага ўчастка газаправода «Паўднёвы паток» з урэгуляваннем сітуацыі вакол Украіны.

«Падрыхтоўчыя працы па «Паўднёвым патоку» працягваюцца, яны не спыняліся. Але ў наступныя некалькі тыдняў мы будзем пільна назіраць за адносінамі паміж Еўрасаюзам і Расіяй», - заявіў сёння прэм'ер Балгарыі Пламен Арашарскі.

Як паведамлялася, сёння еўракамісар па энергетыцы Гюнтэр Этынгер заявіў аб намеры спынення супрацоўніцтва з РФ па «Паўднёвым патоку» з-за акупацыі Крыма расійскімі войскамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула