БЕЛ Ł РУС

У мінскім заапарку здарыўся пажар: згарэлі сямёра жывёлаў

9.03.2014 / 13:36

Выпадак здарыўся а 4-й раніцы 9 сакавіка. Ад прахожых у МНС паступіла паведамленне пра пажар у мінскім заапарку (Ташкенцкая, 40).

Гарэў дах аднаго з памяшканняў на плошчы 70 кв. метраў. Паводле папярэдняй інфармацыі загінулі 7 жывёл (тры вожыкі звычайныя, дзве львінахвостыя макакі, яванская макака, плямістая генета). Работнікі МНС выратавалі ад знішчэння агнём будынак міні- экзатарыума і не дапусцілі гібелі астатніх жывёл.

Прычына пажару высвятляецца, меркаваная — кароткае замыканне электраправодкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула