БЕЛ Ł РУС

Асудзілі братоў, якія збілі міліцыянта і скралі яго аўто

4.03.2014 / 17:59

КМ

Здарэнне адбылося ў лістападзе ў Кармянскім раёне.

Супрацоўнікі Кармянскага РАУСа дзяжурылі, калі іх увагу прыцягнуў аўтамабіль «ВАЗ-2103». Кіроўца не спыніўся на іх патрабаванні. Пачаліся «даганялкі». У адной з вёсак з машыны выскачыла п’яная кампанія і кінулася ўцякаць.

Аднаго з хлопцаў міліцыянт дагнаў. Але яму на дапамогу падбег стрыечны брат. Пачалася бойка. У міліцыянта браты скралі мабільнік і ліхтарык. А затым уселіся ў міліцэйскае аўто і з’ехалі. Праўда, па дарозе машына перакулілася, а злодзеі ўцяклі. Затрымалі іх на наступны дзень.

 

Як паведаміў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч падчас «прамой лініі» ў рэдакцыі «Савецкай Беларусі», аднаго брата асудзілі на пяць гадоў калоніі строгага рэжыму, другога — на два з паловай гады ўзмоцненага рэжыму. Трэці хлопец з кампаніі, які пры затрыманні толькі ўцякаў, але не біўся, атрымаў штраф.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула