БЕЛ Ł РУС

Прагноз надвор'я на 27 лютага

26.02.2014 / 13:31

БелТА

У бліжэйшыя суткі, 27 лютага, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.

Будзе пераважна без ападкаў, толькі ноччу месцамі па захадзе пройдуць невялікія ападкі, у асноўным мокры снег. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні 3—8 м/c.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 5 градусаў, па ўсходзе будзе да 7 градусаў марозу, днём — плюс 1—7 градусаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула