БЕЛ Ł РУС

Актывісты спынілі машыны Цімашэнкі і Яцанюка для праверкі

23.02.2014 / 11:10

Nashaniva.com

Актывісты Самаабароны, якія ахоўваюць перыметр аэрапорта Жулянаў, спынілі аўтамабілі Арсенія Яцанюка і Юліі Цімашэнка для праверкі. Людзі нагадалі палітыкам аб роўнасці.

З аўто быў вымушаны выйсці Арсень Яцанюк. «Нас трохі закранула, як вы сюды заязджалі. Мы хочам пабудаваць новую Украіну, дзе не будзе блатных», - сказаў актывіст.

Ён нагадаў палітыку, што законы Украіны для ўсіх аднолькава роўныя. Пасля размовы з людзьмі, Яцанюка прапусцілі.

Наступным для праверкі спынілі аўтамабіль, у якім ехала Цімашэнка.

Людзі папрасілі яе не забываць, хто здзейсніў рэвалюцыю, і апраўдаць надзеі.

«Я хачу, каб вы ведалі, для мяне гэта самае галоўнае», — сказала Цімашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула