БЕЛ Ł РУС

Цана расейскага газу для Беларусі будзе вызначана ў сьнежні

17.10.2007 / 19:35

Nashaniva.com

Паводле пасла Расеі А. Сурыкава, яна складзе 125 даляраў за тысячу кубамэтраў.

Цана расійскага газу для Беларусі на 2008 год будзе вызначана ў снежні гэтага года. Пра гэта заявіў надзычайны і паўнамоцны пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў журналістам у Мінску.

А.Сурыкаў зазначыў, што кошт тысячы кубаметраў газу будзе набліжаны да 125 долараў ЗША. «У адпаведнасці з кантрактам, падпісаным Беларуссю і Расіяй, цана газу для Беларусі павінна складаць 67% ад сярэднееўрапейскай цаны», — нагадаў А.Сурыкаў.

Дыпламат падкрэсліў, што праблем у працэсе фарміравання паліўна‑энергетычнага балансу Беларусі і Расіі цяпер няма. У будучым годзе Расія паставіць Беларусі 21,6 млрд. куб. м газу — на 300 млн. куб. м больш, чым у 2007 годзе, зазначыў А.Сурыкаў.

Паводле БелаПАН

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула