БЕЛ Ł РУС

Вячаслаў Дзіянаў: Беларусам трэба даць права атрымаць расійскія пашпарты

16.02.2014 / 23:52

Nashaniva.com

Каардынатар «Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі» выступіў са скандальнай заявай.

Каардынатар «Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі» Вячаслаў Дзіянаў, які атрымаў статус палітычнага ўцекача ў Польшчы, выступіў са скандальнай заявай.

У сваім блогу на «Беларускім партызане»

Дзіянаў абурыўся тым фактам, што беларусы не маюць права адначасова атрымаць расійскае грамадзянства: «Чаму мы беларусы павінны, адмаўляцца ад расейскага грамадзянства? Дзеля якіх такіх замшэлых і тупалобых ідыётаў?»

(пунктуацыя аўтара захаваная)

«Рацыянальна, своечасова і жыццёва неабходна ўвесці інстытут падвойнага грамадзянства з Расійскай Федэрацыяй. Гэта будзе сапраўдны і пазітыўны крок у рамках Еўразійскай інтэграцыі. Беларусу — расійскі пашпарт!» — працягвае ён.

* * *

Вячаслаў Дзіянаў - палітычны эмігрант. У 2008-м быў даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты Алеся Міхалевіча. У 2009-м заснаваў грамадскую арганізацыю «Рух Будучыні». На прэзідэнцкіх выбарах падтрымаў Яраслава Раманчука, пасля Плошчы ўцёк з краіны.

Улетку 2011 быў адным з арганізатараў «Маўклівых акцый пратэсту». У тым жа годзе быў адлічаны за прагулы з праграмы Каліноўскага. Цяпер — старшыня фонду «Інтэграцыйны мост» у Польшчы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула