БЕЛ Ł РУС

У Мінску грузавік урэзаўся ў пасажырскі аўтобус

4.02.2014 / 19:08

Дарожная аварыя з удзелам пасажырскага аўтобуса здарылася днём 4 лютага ў Мінску.

Прыкладна ў 16.30 на скрыжаванні праспекта Машэрава і вуліцы Грыбаедава вадзіцель аўтамашыны «КамАЗ» 1992 года нараджэння не саступіў дарогу (пры наяўнасці знака «Саступі дарогу») пасажырскаму аўтобусу і ўрэзаўся ў яго. У аўтобусе на момант ДТЗ знаходзіліся пасажыры, але ніхто не пацярпеў.

Паводле слоў вадзіцеля грузавіка, на пад'ездзе да скрыжавання ў яго не спрацавалі тармазы. Аднак на асфальце ясна бачныя сляды тармазнога шляху. Зараз супрацоўнікі аддзела ДАІ Цэнтральнага РУУС Мінска апытваюць сведак, высвятляюць прычыны аварыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула