БЕЛ Ł РУС

Абама ўпершыню выказаўся ў падтрымку ўкраінцаў

29.01.2014 / 09:05

«ЗША будуць падтрымліваць украінскі народ у яго жаданні мірна выказваць пратэст».

washingtonpost.com

Пра гэта заявіў у штогадовым звароце да кангрэсу прэзідэнт краіны Барак Абама.

«Ва Украіне мы падтрымліваем прынцып, што ўсе людзі маюць права выказваць сваё меркаванне свабодна і мірна і браць удзел у будучыні сваёй краіны», — сказаў Абама.

ЗША займаюць актыўную пазіцыю ў канфлікце паміж украінскім урадам і апазіцыяй, падтрымліваючы еўрапейскую інтэграцыю Украіны і пратэстны рух. Віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн раней прыгразіў уладам Украіны санкцыямі і заклікаў іх адклікаць міліцыю з цэнтра Кіева і не ўводзіць надзвычайнае становішча.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула