БЕЛ Ł РУС

Таксісты Вінніцы перашкодзілі тром аўтобусам з «цітушкамі» дабрацца да Кіева

23.01.2014 / 10:21

У Вінніцы таксісты і моладзь у ноч на 23 студзеня перашкодзілі ад'езду ў Кіеў тром аўтобусам з «цітушкамі».

Каля гадзіны ночы 23 студзеня вінніцкія таксісты заблакавалі выезд трох аўтобусаў з «цітушкамі» ад чыгуначнага і аўтавакзала Вінніцы. Пасля на дапамогу таксістам падышла моладзь і журналісты.

Жыхары з вогнетушыцелямі «выдзьмулі» «цітушак» з аўтобусаў, якія паводзілі сябе вельмі агрэсіўна і правакавалі сутыкненні і бойкі.

На месца здарэння прыехалі некалькі нарадаў міліцыі, якія змаглі прадухіліць бойкі.

Праваахоўнікі затрымалі некалькі «цітушак», якія спрабавалі пабіць таксістаў і аднаго з журналістаў, які напісаў заяву ў міліцыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула