БЕЛ Ł РУС

У Гомелі жонка зарэзала мужа, у Жыткавічах сын забіў маці-пенсіянерку

20.01.2014 / 14:28

18 студзеня была распачата справа па артыкуле 139 КК (забойства) у дачыненні да жыхаркі Гомеля 1972 года нараджэння.

П'яная жанчына 17 студзеня падчас сваркі ўдарыла нажом у спіну мужа 1960 года нараджэння. Той памёр. Падазроная затрыманая.

У Жыткавічах 17 студзеня быў знойдзены труп пенсіянеркі 1932 года нараджэння са слядамі пабояў. Паводле папярэдняй інфармацыі, смерць наступіла ад тупой траўмы грудной клеткі, пераломаў рэбраў з пашкоджаннем лёгкага. Устаноўлена, што жанчыну збіў сын 1966 года нараджэння, распачата крымінальная справа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула