БЕЛ Ł РУС

Сцебурака: «Пан Тадэвуш» — бліскучы

16.01.2014 / 10:22

Мне спадабалася! Пачало падабацца ад пачатку — і падабалася чым далей, тым болей. Прыемнае ўражаньне пакінулі і сцэнаграфічныя вынаходніцтвы — трансляцыя кадраў фільма і паасобных карцінаў на вялікай арцы, а таксама касцюмы (якія, канечне, маглі бы быць «багацейшымі», а не з мешкавіны, расшытай галунамі).

Удалым падаўся падбор актораў. Найбольш спадабаліся Талімэна, Робак, Герваз, Капітан. Асобна адзначу безумоўна ўдалы вобраз графа, які сваім польскім акцэнтам у беларускай мове рабіў патрэбны акцэнт паланізацыі Літвы.

У спэктаклі і Пан Тадэвуш, і яго атачэнне паўсталі перад публікай ліцвінамі — патрыётамі Княства, а не палякамі, якімі іх вось ужо 200 год робяць Польшча і Расея, і якімі іх ніколі не лічыў сам аўтар, што ўласнаручна і недвухсэнсоўна першымі радкамі твору засведчыў любоў да Айчыны-Літвы з яе Пагоняй.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула