БЕЛ Ł РУС

Беларусы дабіваюцца надання бел-чырвона-беламу сцягу статусу нацыянальнай каштоўнасці

27.12.2013 / 00:45

Nashaniva.com

Міністэрства культуры накіравала ліст у Нацыянальную акадэмію навук, паведамляе Еўрарадыё са спасылкай на Радыё Свабода.

У ім міністэрства просіць даць заключэнне наконт сцяга як гісторыка-культурнай каштоўнасці.

З ідэяй надаць сцягу статус нацыянальнай каштоўнасці звярнуліся актывісты «Арт-сядзібы».

Цяпер арганізатары кампаніі атрымалі адказ ад намесніка міністра культуры Аляксандра Яцко. У ім гаворыцца, што што пасля адказу з Акадэміі навук прапанова можа быць уключаная ў парадак дня чарговага пасяджэння Навукова-метадычнай рады.

Гэта значыць, што ў 30-дзённы тэрмін пасля атрымання заключэння Акадэміі навук Рада павінна будзе разгледзець пытанне пра ўнясенне бел-чырвона-белага сцягу ў спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.

Нагадаем, што герб «Пагоня» ўжо ўнесены ў гэты спіс. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула