БЕЛ Ł РУС

Мастаку Эдуарду Агуновічу — 75

16.12.2013 / 17:27

ГК

Ураджэнец Рэчыцы, Эдуард Агуновіч у 1966-м скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. А ўжо ў 1977-м, яшчэ да саракагоддзя, стаў заслужаным работнікам культуры БССР.

Што стала падставай для таго прызнання?

У розныя гады Агуновіча стварыў экспазіцыю Літаратурнага музея Янкі Купалы ў Мінску, яго філіяў у Вязынцы і ў татарскай Харужанцы. Ілюстраваў паэму «Тарас на Парнасе», творы Якуба Коласа, Івана Шамякіна. Быў адным з аўтараў помніка Мітрафану Доўнару-Запольскаму ў Рэчыцы.

Адной з галоўных спраў Агуновіча стаў праект мастацкага афармлення экспазіцыі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. За яго творца атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі.

У савецкія часы гаворка ішла пра асобны музей, а не яго філіял.

«Наша Ніва» далучаецца да віншаванняў і зычыць майстру здароўя і творчых поспехаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула