БЕЛ Ł РУС

Азараў: Украіна просіць у ЕС фінансавай дапамогі 20 млрд еўра

11.12.2013 / 11:40

Украіна просіць у Еўрапейскага Саюза ў рамках падпісання пагаднення аб асацыяцыі фінансавай дапамогі памерам 20 млрд еўра, паведаміў прэм'ер-міністр Украіны Мікалай Азараў, адкрываючы пасяджэнне ўрада ў сераду.

«Тыя, хто выйшаў на Майдан, патрабуюць неадкладна падпісаць Пагадненне аб асацыяцыі з ЕС, урад таксама выступае за больш хуткае падпісанне пагаднення, але мы хочам стварыць умовы, пры якіх страты для эканомікі Украіны трэба мінімізаваць. Мы прапанавалі Еўракамісіі разгледзець, у якіх умовах будзе працаваць наша прамысловасць і эканоміка ў цэлым. Мы прапануем вырашыць пытанне аб прадастаўленні Украіне фінансавай дапамогі. Мы вызначылі прыблізны аб'ём — 20 млрд еўра», — сказаў прэм'ер-міністр.

Ягоныя словы цытуюць украінскія інфармагенцтвы.

Азараў адзначыў, што гаворка ідзе не пра інвестыцыі Еўрасаюза ва ўзаемавыгадныя праекты, такія як мадэрнізацыя і пашырэнне еўрапейскіх транспартных калідораў, стварэнне новага калідора на Каўказ дзякуючы будаўніцтву транспартнага пераходу праз Керчанскі праліў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула