БЕЛ Ł РУС

Андрэй Дынько: Януковіч перайшоў Рубікон

11.12.2013 / 7:28

Рэд.

Ва Украіне адбылося тое, што ў Беларусі здарылася ў 2010—2011 гадах. Памятаеце, калі 24 лістапада 2011 года атрымаў турэмны прысуд праваабаронца Алесь Бяляцкі. А 25-га ў Маскве Аляксандр Лукашэнка атрымаў танную нафту на ўсе гады.

Як і ў 2011-м Беларусь, цэнамі на газ і нафту Расія давяла Украіну да мяжы банкруцтва і запатрабавала ўзамен за ратаванне суверэнітэт.

Нашто было разганяць Плошчу ў Мінску, калі яна ўжо сама разыходзілася? Аналагічна нашто было разганяць Майдан, калі б ён сам разышоўся ў выпадку круглага стала? Бо Расіі трэба бачыць спаленыя масты ў Еўропу.

Так, Расія можа і не запатрабуе ад Януковіча дэ-юрэ ўступлення ў Мытны саюз, але фактычна суверэнітэт будзе ляжаць на стале.

Дэманстратыўны штурм Майдану — гэта Рубікон. Януковіч са сваёй бяздарнай палітыкай раскраў Украіну, давёў яе да мяжы банкруцтва і цяпер пайшоў на паклон да Пуціна. Нягледзячы на тое, што гэта пагражае краіне расколам.

Але Украіна не здасца без бою.

Навіны з Украіны чытайце сёння анлайн на сайце НН.

{POLL#171}

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула