БЕЛ Ł РУС

Цімашэнка абвясціла бестэрміновую галадоўку, патрабуючы падпісаць дамову з ЕС

25.11.2013 / 21:41

Экс-прэм'ер Украіны Юлія Цімашэнка абвясціла галадоўку, патрабуючы ад украінскіх уладаў падпісаць пагадненне аб асацыяцыі з Еўрасаюзам.

«У знак адзінства з вамі я абвяшчаю бестэрміновую галадоўку з патрабаваннем да Януковіча падпісаць Пагадненне аб асацыяцыі», — працытаваў заяву Цімашэнкі яе адвакат Сяргей Уласенка на мітынгу на Еўрапейскай плошчы ў Кіеве.

Экс-прэм'ер, які адбывае сямігадовы турэмны тэрмін, зараз знаходзіцца ў бальніцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула