БЕЛ Ł РУС

Амаль па ўсёй краіне моцны снег: надвор'е на 26 лістапада

25.11.2013 / 13:01

Delfi.lt

У аўторак на большай частцы тэрыторыі чакаюцца снег, завіруха, на дарогах — галалёдзіца. Ноччу і раніцай у многіх раёнах прагназуецца моцны снег, па паўднёвым усходзе — мокры снег з дажджом і слабы галалёд.

Вецер будзе паўночны 6—11 м/с, на значнай частцы тэрыторыі — з парывамі да 15—20 м/с.

Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 4 да плюс 1 градуса, па паўднёвым усходзе Гомельскай і Магілёўскай абласцей чакаецца да 2—4 вышэй за нуль.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула