БЕЛ Ł РУС

У Мінску аcудзілі на 3 сутак Вадзіма Тарлецкага, які ехаў «у справах Аўтуховіча»

13.11.2013 / 11:17

Абноўлена.

Суд Кастрычніцкага раёна Мінска правёў адміністрацыйны працэс у дачыненні да грамадскага актывіста Вадзіма Тарлецкага, які абвінавачваўся на падставе артыкула 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (дробнае хуліганства).

Па выніках разгляду Тарлецкага асудзілі на 3 сутак.

Тарлецкага затрымалі 12 лістапада ў Мінску на вакзале, куды ён прыехаў з Гродна.

Грамадскі актывіст прыехаў, каб вырашыць «некаторыя справы, звязаныя з палітычным зняволеным Мікалаем Аўтуховічам», які адбывае пакаранне ў гродзенскай турме №1. У той жа дзень ён планаваў вярнуцца дамоў.

Ноч з 12 на 13 лістапада грамадскі актывіст правёў у цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула