БЕЛ Ł РУС

Ватыкан упершыню публічна пакажа мошчы апостала Пятра

12.11.2013 / 09:28

Ватыкан абвясціў, што ўпершыню публічна выставіць рэліквію, якая меркавана з'яўляецца мошчамі святога апостала Пятра.

Косткі былі выяўленыя ў 1940-х падчас раскопак у Ватыкане.

Хоць царква ніколі афіцыйна не абвяшчала пра іх сапраўднасць, прадстаўнікі Ватыкана казалі, што навуковыя тэсты пацвердзілі здагадку аб знаходцы магілы Пятра.

У Ватыкане распавялі, што мошчы выстаўляюцца цяпер, каб адзначыць заканчэнне «Года веры» 24 лістапада.

Паводле падання, апостал Пётр быў укрыжаваны, а на месцы яго меркаванага пахавання быў пабудаваны Сабор Святога Пятра ў Ватыкане.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула