БЕЛ Ł РУС

Зменены тэрміны правядзення Milex-2014

12.11.2013 / 09:20

VII Міжнародная выстава ўзбраення і ваеннай тэхнікі Milex-2014 пройдзе ў Мінску з 9 па 12 ліпеня 2014 года. Раней планавался, што яна адбудзецца 18—21 чэрвеня.

Як паведаміў прадстаўнік Дзяржаўнага ваенна-прамысловага каміітэта Беларусі па інфармацыі і сувязях з грамадскасцю Уладзімір Лаўранюк, перанос форуму быў неабходны, каб тэрміны яго правядзення не перасякаліся з тэрмінамі правядзення аналагічных мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў іншых краінах.

Галоўныя мэты выставы — шырокі паказ прадукцыі беларускай абароннай прамысловасці, азнаямленне з новымі распрацоўкамі ў сферы высокіх тэхналогій, дэманстрацыя магчымасцяў прадпрыемстаў, якія займаюцца мадэрнізацыяй, рамонтам баявой тэхнікі і аказваюць розныя паслугі ў інтарэсах узброеных сіл.

Арганізатары Milex-2014 — Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт, Міністэрства абароны, Нацыянальны выставачны цэнтр «БелЭкспа» Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Беларусі. Генеральны спонсар — дзяржаўнае знешнегандлёвае ўнітарнае прадпрыемства «Белспецзнештэхніка».

Месца правядзення выставы — «Мінск-Арэна».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула