БЕЛ Ł РУС

Генадзь Анішчанка сыходзіць у адстаўку

22.10.2013 / 12:18

Nashaniva.com

Коммерсантъ

Генадзь Анішчанка сыходзіць з пасады кіраўніка Расспажыўнагляду ў сувязі са сканчэннем паўнамоцтваў, ведамства ўзначаліць яго намеснік Ганна Папова, паведамляе gazeta.ru.

Сам Анішчанка ад каментароў адмовіўся.

63-гадовы Генадзь Анішчанка запомніўся сваёй непрымірымай барацьбой са шкоднымі звычкамі насельніцтва Расіі і эпідэміямі, у тым ліку свіным і птушыным грыпам, а таксама гучнымі публічнымі заявамі.

Адной з такіх заяў стала фраза Анішчанка, якая прагучала ў эфіры адной з радыёстанцый — пра тое, што сам ён не хварэў ўжо некалькі дзясяткаў гадоў.

У гісторыю міжнародных адносін Анішчанка ўвойдзе дзякуючы забаронам на імпарт у Расію прадуктаў  з іншых краін, у тым ліку грузінскага і малдаўскага віна, грузінскай мінеральнай вады, літоўскай малочнай прадукцыі, беларускай мяса-малочнай прадукцыі.

У адрас чыноўніка нярэдка выказваліся папрокі ў тым, што некаторыя абмежаванні Расспажыўнагляду, якім ён кіраваў амаль дзесяць гадоў, маглі мець хутчэй за знешнепалітычныя, чым санітарныя перадумовы, рэзюмуе Бі-Бі-Сі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула