Навіны-2018: расійскі тэлеканал зняў дасціпны ролік, што будуць казаць у навінах праз 5 гадоў — відэа
У інтэрнэце з’явіўся ролік са спасылкай на інфармацыйны канал RBC. Журналісты зрабілі блок навінаў за 2018 г.: як тое будзе.
«Газпром» збанкрутуе і зоймецца вытворчасцю апілак, зборная Венесуэлы зойме трэцяе месца на Алімпіядзе ў Сочы, Суркоў — прэзідэнтам Чачні. Але галоўная інтрыга: хто выйграе другі тур выбараў у Расіі на выбарах 2018 г.