БЕЛ Ł РУС

Прэзентацыя новага даследчага цэнтра па адукацыі — 17 верасня

16.09.2013 / 13:31

Nashaniva.com

17 верасня а 18.00 у Галерэі «Ў»  (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а) адбудзецца прэзентацыя новага даследчага цэнтра ў галіне вышэйшай адукацыі і студэнцкага самакіравання – Аналітычнай лабараторыі  «Цэнтра развіцця студэнцкіх ініцыятыў».

Аналітычная лабараторыя будзе праводзіць даследаванні, арганізоўваць публічныя мерапрыемствы па праблемах студэнцкага руху і акадэмічнай супольнасці.Партнёры - «Грамадскі балонскі камітэт», «Братэрства арганізацый студэнцкага самакіравання», «Задзіночанне беларускіх студэнтаў», «Студэнцкая рада» і інш.

На  прэзентацыі будзе прадстаўлена канцэпцыя аналітычнай лабараторыі, працоўная група праекта і анансаваныя бліжэйшыя мерапрыемствы.У якасці гасцей выступяць прафесар Уладзімір Дунаеў (Грамадскі балонскі камітэт),  Зміцер Гаменюк  (Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятыў),  Сяргей Варанкевіч  (Братэрства арганізацый студэнцкага самакіравання).Пасля прэзентацыі адбудзецца кава-пауза і міні-фуршэт.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся да кіраўніка Аналітычнай лабараторыі Вадзіма Мажэйкі (+375 29 5043864, vadimmojeiko@gmail.com).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула